Берасцейскі замак за восем стагоддзяў сваёй гісторыі будаваўся, разбураўся, перабудоўваўся, гарэў і аднаўляўся. Аднак у пачатку 30-х гадоў ХІХ ст. у сувязі з пабудовай крэпасці замкавыя умацаванні былі знішчаны. На месцы замка быў узведзены кавальер – адно з умацаванняў Брэсцкай крэпасці.