Аб ролі Берасцейскага замка ў палітычным жыцці дзяржавы можна меркаваць па колькасці праведзеных у ім соймаў (пасяджэнняў парламента), на якіх вырашаліся жыццёва важныя пытанні Вялікага Княства Літоўскага. Так з 1446 па 1569 гг. у ім было праведзена 17 соймаў. Акрамя гэтага ў Берасцейскім замку рэгулярна праводзіліся пасяджэнні суда і соймікі берасцейскай шляхты.