Берасцейскі замак – адзін з самых старажытных беларускіх замкаў. Узгадкі пра наяўнасць у гэтай мясцовасці ўмацаванага гарадзішча адносяцца да ХІ ст. А першыя звесткі пра ўмацаваны замак адносяцца да ХІІ ст. Ён заўсёды іграў важную ролю ў ваеннай, палітычнай і эканамічнай сферах Вялікага Княства Літоўскага.
Напрыклад, у снежні 1409 г. ў Берасцейскім замку адбылася сустрэча двух манархаў вялікага князя літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы. Быў распрацаваны план летняй кампаніі 1410 г. супраць Тэўтонскага Ордэна.