Старажытныя «ручкі»–пісалы прадстаўлялі сабой завостраны стрыжань з плоскай лапаткай на адным канцы. Яны вырабляліся з жалеза і бронзы, вельмі рэдка з косці. На дошчачках, пакрытых тонкім пластом воску, вострым канцом пісала наносілі літары, а лапатачкай сціралі напісанае, загладжваючы воск.