Аб высокім узроўні развіцця культуры Бярэсця сведчыць распаўсюджванне пісьменства. Берасцяне вучыліся грамаце па “кірыліцы” – старажытнаславянскай азбуцы, якая складалася з 43 літар.
Адной з унікальных знаходак Бярэсця з'яўляецца самшытавы грэбень з выразанымі літарамі кірылічнага алфавіта на абодвух баках. На адным баку знаходзіцца 6 літар, на другім баку – 7. Гэтыя літары былі выразаны не пазней за пачатак ХІІІ ст., пра што сведчыць характар іх нанясення. Гэты грэбень з’яўляецца найстарэйшым «падручнікам» для навучання грамаце на тэрыторыі Беларусі.