Хрысціянства на беларускія землі прыйшло ў Х ст. У Тураве, у падпарадкаванні якога ў ХІ ст. знаходзілася Бярэсце, з 1005 г. існавала епіскапская кафедра. Адным з першых тураўскіх епіскапаў быў Кірыла Тураўскі – знакаміты пісьменнік-прапаведнік, майстар прамоўніцкай прозы.