На тэрыторыі Берасцейшчыны даволі рана распаўсюдзілася хрысціянства. Аб гэтым сведчаць знойдзеныя ў Бярэсці каменныя, жалезныя і бурштынавыя крыжыкі, фрагменты двух энкалпіёнаў, лыжачка для прычасця, а таксама абразок-устаўка з выявай Багародзіцы Аранты.
Аднак разам з хрысціянствам на тэрыторыі Берасцейшчыны доўгі час было распаўсюджана паганства, пра што могуць сведчыць амулеты, зробленыя з іклоў і зубоў жывёл (мядзведзя, дзіка і інш.).