Жыхары Бярэсця займаліся і адной з самых старажытных формаў гаспадарчай дзейнасці – збіральніцтвам. Яно заключалася ў збіранні прыдатных у ежу дзікарослых карэнняў, пладоў і ягад. Пры раскопках неаднаразова сустракаліся шкарлупіна арэхаў, жалуды, лясныя яблыкі, костачкі вішняў і шышкі.