Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці Бярэсця была жывёлагадоўля. Характар культурнага пласта пацвярджае, што ў горадзе было шмат жывёлы. Уяўленне аб складзе статка дае вывучэнне астэалагічнага матэрыялу раскопак (касцей жывёл). Відавы склад свойскай жывёлы уключаў буйную і дробную рагатую жывёлу, каня, свінню, сабаку, котку, з птушак – курэй і гусей.