Да раскопак у Бярэсці алейны прэс не сустракаўся ў археалагічных матэрыялах. Пры яго дапамозе з алейных культур (насенне лёну, канопляў) выціскалі алей. Відавочна, работа прэса праводзілася па наступнай схеме: размолатае і нагрэтае ў печы насенне ў палатняным мяшэчку змяшчалася паміж верхняй і ніжняй часткамі прэса і адціскалася масай верхняй часткі. Выціснуты алей сцякаў у падстаўленую пасудзіну.