Шырокае распаўсюджванне ў Бярэсці атрымала гарбарна-шавецкае рамяство, прадстаўленае інструментамі (нажы, шылы) і шавецкімі калодкамі, шматлікімі фрагментамі скуры, гатовымі вырабамі. Для апрацоўкі выкарыстоўвалі скуры як дзікай так і свойскай жывёлы. На выраб абутку ішлі вырабленыя скуры коней, буйной і дробнай рагатай жывёлы.