Для апрацоўкі дрэва патрабаваўся шматлікі, разнастайны і высокаякасны інструмент. За час раскопак Берасцейскага дзядзінца было знойдзена восем сякер, два стругі, шэсць долатаў, свярдзёлкі, цёслы, рысавалка. Галоўнай прыладай працы ў берасцейскага дойліда была сякера, якая пры працы змінае валокны драўніны, не даючы трапляць унутр вільгаці.