Паводле рашэння Саўміна БССР у 1977 г. па праекце «Белдзяржпраекта» пад кіраўніцтвам Міхаіла Кліменцьевіча Вінаградава будаўнічымі арганізацыямі г. Брэста пачалося ўзвядзенне музейнага павільёна «Бярэсце». Будаўніцтва было скончана ў 1980 г., а ўрачыстае адкрыццё музея «Бярэсце» адбылося 2 сакавіка 1982 г.