Захаваць драўляныя будынкі Бярэсця змаглі супрацоўнікі Праблемнай лабараторыі мадыфікацыі драўніны Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава пад кіраўніцтвам доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Віктара Яўграфавіча Віхрова. Імі быў распрацаваны новы арыгінальны метад кансервацыі драўляных пабудоў у палявых умовах. Сутнасць яго заключаецца ў глыбокім насычэнні вільготнай драўніны нізкамалекулярнай сінтэтычнай смалой з наступным ацвярдзеннем. Кансервацыя збудаванняў гарадзішча Бярэсця праводзілася з 1970 г.