У вольны час берасцяне гулялі ў шашкі, шахматы і косці. Археолагі знайшлі дзве шахматныя фігуры (касцянога караля і драўляную ладдзю), а таксама драўляную шашку і гульнявыя косці. У час раскопак былі знойдзены і дзіцячыя цацкі – лодачкі з кары, мячы, точаныя яйкі, абламаныя ручкі дзіцячых мячоў, а таксама керамічная бразготка-пісанка і падлеткавы трэніровачны меч.