Аб гандлі з Прыбалтыкай сведчаць знаходкі бурштыну і вырабаў з яго, а таксама бронзавая падковападобная фібула з зорчатымі галоўкамі. Фібула – гэта шпілька для верхняга адзення, якая мела як практычную, так і эстэтычную функцыю.
Горад падтрымліваў сувязі і з заходнімі суседзямі. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты мазавецкай керамікі. Самшытавыя грэбні, якія былі прывезены з Крыма і Каўказа. З Прычарнамор’я ў вялікіх гліняных амфарах, фрагменты якіх былі знойдзеныя пры раскопках, у горад прывозілі аліўкавы алей і віно.