Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла ўдзелу Бярэсця ў міжнародным гандлі. Найважнейшымі гандлёвымі шляхамі ва ўмовах лясіста-балоцістага Палесся былі водныя шляхі. Горад знаходзіўся пры зліцці двух старажытных гандлёвых шляхоў, якія праходзілі праз землі ўсходніх славян у Польшчу, Прыбалтыку i Заходнюю Еўропу. Адзін з іх ішоў па рацэ Заходні Буг, другі – з усходу, праз раку Мухавец злучаўся волакамі з ракой Пінай і Прыпяццю.