Акрамя таго, што берасцяне займаліся рамяством і гандлем, значнае месца ў гаспадарчым жыцці горада займала сельская гаспадарка. Гараджане вырошчвалі жыта, пшаніцу, ячмень, проса, авёс, лён, каноплі, капусту, рэпу, агуркі, буракі, моркву, рэдзьку, цыбулю. Доказам гэтаму з'яўляюцца археалагічныя знаходкі сельскагаспадарчых культур (насенне лёну і канапель) і земляробчых прылад.