Зала № 7. Жыллё берасцяніна ХIII стагоддзя

Жыллё берасцяніна ⅩⅢ стагоддзя



Жыллё складалася з жылога дома і гаспадарчых пабудоў. Прататыпамі ім служылі пабудовы, знойдзеныя пры археалагічных раскопках старажытнага Бярэсця. Рублены сасновы дом мае памеры 3х3х3,5 м. Вокны прасякаліся на шырыню аднаго-двух бярвёнаў. Інтэр’ер дома складаўся з глінабітнай печы, палацяў, лаўкі, стала, паліцы для посуду, прадметаў хатняга ўжытку. Гаспадарчыя пабудовы, клець ці свіран адрозніваюцца меншымі памерамі. Абгароджаны частаколам двор вымашчаны колатымі дошкамі.