Берасцейскія майстры для апрацоўкі дрэва ўжывалі разнастайныя інструменты: сякеру, цясло, долата, скоблю, свярдзёлак, нож, разец. Бандарны посуд вырабляўся ў асноўным з хвойных парод дрэва. Ад драўлянага бандарнага посуду захавалася вялікая колькасць заклёпак і донцаў. Музейнымі рэстаўратарамі адноўлены цэбар, вядро, біклага. Цэбар служыў для пераносу і захоўвання вады. Збіраючыся ў дарогу, бересцянін браў з сабой біклагу – спецыяльную дарожную бочачку для захоўвання вадкасцяў.