Дрэваапрацоўка заўсёды займала вялікае месца ў гаспадарчым жыцці горада і была штодзённым заняткам гараджан. З дрэва берасцяне, напрыклад, рабілі транспартныя сродкі. Улетку яны ездзілі на калёсах, а зімой – на санях і лыжах. У Бярэсці ўпершыню ў Беларусі ў рукі навукоўцаў, амаль не пашкоджаным, трапіла кола ад воза. Захавалася калодка, шэсць спіц з дзесяці і драўляны обад. Гэта кола знойдзена ў пласце ХІІІ ст.
Водны транспарт таксама шырока выкарыстоўваўся берасцянамі. Гэта пацвярджае знойдзенае тут рулявое вясло.