Ганчары-рамеснікі часам клеймавалі сваю прадукцыю спецыяльнымі знакамі, якія ставіліся на днішчах пасудзін. На посудзе ХІ–ХІІ стст. кляйноты маюць найпрасцейшую форму – круг з крыжам, дзве канцэнтрычныя акружнасці, крыж і так званая птушыная лапа. Кераміка больш позняга часу мае больш разнастайныя і складаныя віды рамесніцкіх знакаў: трызуб, дуга са званочкамі і іншыя.