Прымяненне ганчарнага посуду шырокае і разнастайнае. У ім гатавалі ежу, захоўвалі прадуктовыя запасы, выкарыстоўвалі пры сервіроўцы стала і для бытавых патрэб. Гліняны посуд падзяляецца на кухонны і сталовы. Да кухоннага посуду адносяцца гаршкі і патэльні. Да сталовага посуду – міскі, коўшыкі і збаны.