Прадзеннем і ткацтвам займаліся практычна ў кожнай берасцейскай сям’і. Здаўна гэта было жаночым заняткам. Матэрыялам служылі воўна, лён, каноплі. Падрыхтоўка да прадзення воўны, лёну і канопляў (валакністых раслін) была працаёмкая і ўключала аперацыі з выкарыстаннем спецыяльных інструментаў: трапала, часала.