Неабходным у штодзённым побыце прадметам былі крэсівы, з іх дапамогай білі па крэмені, здабываючы агонь. У Бярэсці ў пластах ХІІІ–XV стст. было знойдзена шэсць крэсіваў. Крэсівы былі калачападобнымі або праразнымі і абавязкова мелі наварную цвёрдую сталёвую палоску, таму што мяккім жалезам немагчыма выбіць іскру з крэменю.