Тыповым гарадскім жытлом быў драўляны дом, дзверы ў якім адчыняліся ўнутр. Знойдзена больш за 30 дзвярных асноў. Большасць пашыта з дзвюх-трох дошак; дзверы, зробленыя з адной шырокай тоўстай дошкі, сустракаліся вельмі рэдка. Вышыня самых вялікіх дзвярэй, прадстаўленых у экспазіцыі, 113 см. Пры раскопках былі знойдзеныя металічныя дэталі дзвярэй – клямары, прабоі, дзвярныя колцы.