У Бярэсці знойдзена 6 сходаў. Усе яны належаць да аднаго тыпу – гэта засечкі ў бервяне. Паводле канструкцыі яны дзеляцца на два віды: адтуліны прыступак прасечаныя наскрозь, і прыступкі, высечаныя ў паўкруглай, тоўстай плашцы. Двое сходаў захаваліся на поўную вышыню 246 і 275 см.